Фотапраект "Страчанае..." Пустэчу і сумнае адчуванне будучыні - усё гэта адчуваеш, калі у́язджаеш у закінутую вёску Кністушкі. ( Астравецкі раён Гродзенская вобласць) Гэта невялічкае паселішча з'яу́ляецца адным з нямногіх, дзе захаваліся рэшткі ау́тэнтычнай культуры, якая імкліва сыходзіць у нябыт. Бо толькі у́ 1944 годзе вёска у́вайшла у́ склад Беларускай савецкай рэспублікі, а да гэтуль належыла і Літве, і Расеі, Польшчы і Германіі. Звычайна, становячыся гаспадарамі хаты у́ вёсцы, людзі імкнуцца як мага хутчэй палепшыць свой побыт: наладжваюць водазабеспячэнне, праводзяць ацяпленне, мяняюць вокны на пластыкавыя, валяць печы, платы... І нічога тут не зробіш, проста жыццё ідзе, а з ім мяняюцца побыт і каштоу́насці. У Кністушках усё па- іншаму. Такое адчуванне, што час спыніу́ся, і ты апынуу́ся у́ вёсцы, якую памятаеш з дзяцінства. Толькі тут больш не клубіцца дым з комінау́, не рохкае кабанчык у хляве, не красуюць сланечнікі у́ агародчыку... Амаль усе жыхары Кністушак з'ехалі у́ буйныя гарады Беларусі, Польшчы, Літвы. А хаты прадзедау́ сваіх захоу́ваюць, як дарагую памяці і сэрцу мясціну. Колькі іх, закінутых вёсачак у Беларусі... Калі хата, вёска доу́гі час пустуюць, - іх проста закопваюць у зямлю з у́сім скарбам, каб расчысціць месца для палёу́, лясоу́ ці новых пабудовау́. Тканыя, вышываныя вырабы, выразаныя ліштвы і аканніцы, куфары і абразы, старую мэблю і прылады працы, - усё хавае у́ сябе зямля. Толькі ... невядома чаму, пазбавіу́шыся ад пустуючых хат, пачынаеш адчуваць пустэчу ўнутры сябе, сваёй гісторыі, культуры і будучыні. І шчымліва стукае сэрца, прымушаючы шукаць, фатаграфаваць, запісваць страчаную спадчыну, каб захаваць яе у́ памяці для нашчадкау́. Рэалізаваць гэты фотапраект мне дапамог цудоу́ны фатограф са Смаргоні Васіль Кашкель.